Жыццё пасля спартыўнай кар'еры
У 17 гадоў яна стала алімпійскай чэмпіёнкай. Яна - легенда сусветнага спорту, пра яе характар нават зняты фільм. Але і пасля завяршэння спартыўнай кар'еры дзевяціразовая чэмпіёнка свету знайшла сваё месца ў грамадстве, прычым не менш яркае: яна была дэпутатам Дзярждумы Расіі пятага склікання, а сёння першы намеснік начальніка ЦСКА. Пытанне, як рэалізаваць сябе і быць карыснай сваёй краіне, Святлана заўсёды ставіла ў аснову асноў.
Першы Нацыянальны форум атлетаў
Сёння Святлана на сваім прыкладзе паказвае важнасць адукацыі - мэтанакіраванай працы на самаразвіццё. Інвестыцыі, укладзеныя ў сябе, з часам акупліваюцца. Якраз пра гэта алімпійская чэмпіёнка гаворыць на першым Нацыянальным форуме атлетаў Беларусі. Мерапрыемства адкрываў кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка. Канферэнцыя праходзіць у фармаце інтэрактыўнага семінара: удзельнікі разам шукаюць адказ на пытанні, што рабіць пасля завяршэння спартыўнай кар'еры і калі пра гэта трэба задумвацца?
Рэктар Расійскага міжнароднага алімпійскага ўніверсітэта Леў Белавусаў, як і Святлана Хоркіна, сярод ганаровых гасцей форуму. Акадэмік у сваім выступленні падкрэслівае: паводле статыстычных звестак, толькі 42 % атлетаў застаюцца ў спорце.
Спорт шматгранны
Спорт шматгранны: ён дае шанц кожнаму. І не важна, адкуль ты родам, важна, які ў цябе характар і ці гатовы ты працаваць. Возьмем, напрыклад, біятлон. Ірыну Крыўко з Сянно, Дзінару Алімбекаву з Чавус або Ганну Солу з Шуміліна сёння ведаюць ва ўсім свеце, іх асабісты брэнд развіваецца. Дарэчы, бронзавы прызёр апошняга планетарнага форуму таксама сярод удзельнікаў форуму.
Не менш важнай падзеяй 23 красавіка сталі выбары кандыдатаў у камісію спартсменаў НАК. Сярод дваццаці прэтэндэнтаў выбраць трэба было шэсць. У іх лік увайшлі Аляксандр Багдановіч, Кацярына Галкіна, Міхаіл Грабоўскі, Максім Мірны, Кацярына Карстэн і Ала Цупер, яшчэ чатыры члены камісіі будуць выбраны на выканкаме НАК.
Вяртаючыся да Форуму атлетаў, адзначым: мадэратарам канферэнцыі выступіў вядомы расійскі каментатар Георгій Чарданцаў.













