У пяты дзень чэмпіянату Еўропы аматараў футбола чакаюць два паядынкі

14 июня 2016

На чэмпіянаце Еўропы па футболе ў групе Е на стадыёне "Стат дэ Франс" зборная Ірландыі разышлася мірам са Швецыяй 1:1. Лік адкрыў Хулахан, адыграліся шведы намаганнямі Кларка. У апошнім матчы панядзелка сустракаліся каманды, якіх адносяць да ценявых фаварытаў турніру - Італія і Бельгія. На стадыёне "Стат дэ Люм'ер" у Ліёне італьянцы былі мацнейшыя за бельгійцаў - 2:0.

У пяты дзень чэмпіянату Старога Свету аматараў футбола чакаюць два паядынкі - абодва для зборных групы F. У Бардо ў 18:45 Аўстрыя пазмагаецца з Венгрыяй. Гэты матч будзе трансліраваць тэлеканал "Беларусь 5". А на "Беларусь 1" адразу пасля "Панарамы" глядзіце сустрэчу Партугаліі і Ісландыі. Каманды выйдуць на футбольнае поле ў 21:55.