У пятым туры чэмпіянату Беларусі па футболе "Шахцёр" громіць "Нёман"

11 мая 2015

У пятым туры чэмпіянату Беларусі па футболе "Шахцёр" громіць "Нёман" з Гродна 3:0. З такім жа лікам "Тарпеда-БелАЗ" абгульвае "Гомель". "Белшына" саступае БАТЭ 0:1. "Славія" прайгравае "Граніту" 2:3. А "Нафтан" з мінімальным лікам перамагае "Дынама-Брэст" 1:0. У турнірнай табліцы першае месца займае БАТЭ, у іх 15 балаў і ні аднаго пройгрышу. Сёння пройдуць апошнія матчы гэтага тура. "Мінск" згуляе са сталічным "Дынама". А "Віцебск" прыме каманду са Слуцка.