У пятніцу ў Баку адкрыюцца першыя Еўрапейскія гульні

8 июня 2015

Больш за 6 тысяч атлетаў будуць змагацца ў 20-ці відах спорту. За два з паловай тыдні будуць разгуляны ліцэнзіі на Алімпіяду-2016. Беларусь выступіць прадстаўнічай дэлегацыяй. У яе ўвойдуць больш як 150 спартсменаў. Першая група нашых спартсменаў прыляціць у Баку 10 чэрвеня. Урачыстая цырымонія провадаў прайшла напярэдадні. На сцэну ля Палаца спорту падняліся спартсмены, для якіх Еўрагульні ў Баку стануць добрай праверкай сіл і адным з важных этапаў падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра.