У прамым эфіры ў 20:10 на Беларусь 2 зборныя па хакеі Расіі і ЗША

7 мая 2013

Пяць зборных - Швейцарыі, Нарвегіі, Фінляндыі, ЗША і Расіі - пакуль не ведаюць паражэнняў на бягучым чэмпіянаце свету па хакеі. Тры каманды з гэтага спісу сёння могуць  сапсаваць сваю статыстыку. У нашай  групе нарвежцы сустрэнуцца з канадцамі, яшчэ ў адным матчы памераюцца сіламі аўтсайдары - датчане і славенцы.  Каманды Аўстрыі і Латвіі, якія не набралі пакуль ачкоў у другой групе, згуляюць у Хельсінкі, пасля на лёд выйдуць лідары групы - зборныя Расіі і ЗША.