У Пружанах стартаваў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў "Скураны мяч"

8 сентября 2016

Гульня ў дваровы футбол можа прывесці ў свет вялікага спорту. У гэтым упэўненыя арганізатары турніру "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Гэтымі днямі ў Пружанах стартаваў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў. З 7 па 11 верасня на поле выйдуць 8 каманд у дзвюх падгрупах. Яны прадстаўляюць Мінск і кожную з абласцей. Адметна, што ў спаборніцтвах упершыню ўдзельнічаюць хлопчыкі малодшай узроставай групы, якім ледзь споўнілася 10 гадоў.

Прызёраў па выніках турніру вызначаць 11 верасня. Таксама будуць названыя лепшыя варатар, абаронцы, нападаючы і бамбардзір. На гэтым спартыўнае свята не заканчваецца. У гэтым месяцы ў Слоніме і Горках адбудуцца фіналы "Скуранога мяча" сярод каманд у сярэдняй і старэйшай узроставых групах.