У праграме чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы сёння кіданне молата

14 августа 2013
На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які прадаўжаецца ў Маскве, увага беларускіх балельшчыкаў сёння будзе прыкавана да сектара для кідання молата. Алімпійская чэмпіёнка Пекіна Аксана Мянькова паспрабуе прабіцца ў фінал. У 9.30 па беларускім часе Іван Троцкі выйдзе на старт вырашальных спаборніцтваў па спартыўнай хадзе на 50 кіламетраў. Адзначым, пакуль беларусы медалёў у Маскве не заваявалі.