У праграме чэмпіянату свету па біятлоне супермікст

20 февраля 2020
У праграме чэмпіянату свету па біятлоне, які працягваецца ў італьянскім Антхольцы, сёння адбудзецца супермікст. Нашу краіну ў гэтай разнавіднасці змяшанай эстафеты прадставяць Ганна Сола і Мікіта Лобастаў. У 17:05 прамы эфір пачне весці тэлеканал "Беларусь 5". Пасля завяршэння суперміксту ў праграме чэмпіянату свету застануцца дзве класічныя эстафеты і дзве гонкі з масавага старту. Затым, нагадаем, увага біятлоннага свету будзе звернута на чэмпіянат Еўропы ў Раўбічах.