У праграме чэмпіянату Еўропы па біятлоне сёння дзве спрынтарскія гонкі

23 февраля 2019

Спартыўнае свята сёння працягваецца ў Раўбічах. У праграме чэмпіянату Еўропы па біятлоне сёння дзве спрынтарскія гонкі. Ужо ў 11 гадзін на старт выйдуць мужчыны. За нашу каманду выступяць Антон Смольскі, Уладзімір Чапелін, Раман Ялётнаў, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей і Мікіта Лабастаў. Сярод жанчын за медалі будуць змагацца Дынара Алімбекава, Ірына Крыўко, Ганна Сола, Алена і Ірына Кручынкіны, а таксама Дар'я Юркевіч. Гэтая гонка пачнецца ў 14 гадзін. Абодва старты ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пакуль у скарбонцы беларускай каманды два бронзавыя медалі. Адзначым, што на працягу ўсяго спаборніцкага дня ў Раўбічах працуюць зоны гасціннасці для балельшчыкаў.