Дзвюма гонкамі сёння працягнецца другі этап Кубка свету па біятлоне. Нагадаем, спаборніцтвы прымае фінскі Кантыялахці. Першымі на дыстанцыю гонкі праследавання адправяцца мужчыны. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 15:10. Першым з беларусаў на старт выйдзе Сяргей Бачарнікаў, амаль хвіліну саступаючы лідару Тар’ей Бё. Акрамя таго, выступяць у гонцы Максім Варабей, Антон Смольскі і Дзмітрый Лазоўскі. А ў 17:05 тут жа пачнецца трансляцыя жаночай эстафетнай гонкі. Беларускі трэнерскі штаб уключыў у заяўку Дзінару Алімбекаву, Ганну Сола, а таксама Ірыну і Алену Кручынкіных.
У праграме 2 этапу Кубка свету па біятлоне сёння гонка праследавання і эстафета
5 декабря 2020













