У праграмах беларускіх школ могуць з'явіцца ўрокі гандбола

16 сентября 2019

Пра гэта заявіў кіраўнік Міжнароднай федэрацыі гэтага віду спорту Хасан Мустафа падчас афіцыйнага візіту ў нашу краіну. Егіпцянін прыняў удзел у адкрыцці ў Мінску новага спартыўнага комплексу, які назвалі Домам гандбола, па вуліцы Бурдзейнага.

Хасан Мустафа, кіраўнік Міжнароднай федэрацыі гандбола: "Асноўная мэта візіту - адкрыццё залы. Таксама сумясціць прыезд хацеў з сустрэчамі з прадстаўнікамі розных структур: Міністэрства спорту, Алімпійскага камітэта, Мінгарвыканкама. Мы прыйшлі да паразумення і дамовіліся аб далейшым развіцці гандбола ў Беларусі. Абмяркоўвалі шмат розных рэчаў, у тым ліку і нашу праграму - гандбол у школах. Таксама дамовіліся аб развіцці пляжнага гандбола".

Хасан Мустафа наведаў і Нацыянальны алімпійскі камітэт, дзе быў узнагароджаны ордэнам НАК Беларусі. Ён шосты ўладальнік ганаровай узнагароды.