У праекце "Нашы" чэмпіёнкі II Еўрапейскіх гульняў па мастацкай гімнастыцы

8 июля 2019

II Еўрапейскія гульні ў Мінску сталі знакавымі для зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы - 5 узнагарод на рахунку Кацярыны Галкінай і зборнай у групавых практыкаваннях, прычым, групавічкі ўзялі золата ў алімпійскім мнагаборстве -  поспех на дыване ў "Мінск-Арэне",  несумненна, надасць упэўненасці нашай камандзе напярэдадні чэмпіянату свету, дзе будуць разгульвацца ліцэнзіі на Алімпійскія Гульні ў Токіа! А сёння ў чарговай серыі праекта "Нашы" - гераіні Еўрапейскіх гульняў самі распавядуць, што для іх значыць гэта перамога і які шлях яны зрабілі, каб быць у ТОП!