Ва ўрадзе абмяркоўвалі гатоўнасць краіны да чэмпіянату свету па хакеі

29 октября 2013

Як мінімум 8 тысяч білетаў ужо прадалі замежным фанатам, для іх зарэзерваваныя нумары ў гасцініцах. Дарэчы, у маі наступнага года гасцей чэмпіянату ў Мінску прымуць 14 новых гатэляў. Цана за суткі пачынаецца з 60 еўра. У асобных выпадках можа даходзіць да тысячы. Дарэчы, попыт на VIP-прапановы таксама ёсць. Але самай папулярнай па браніраванні стала фанвёска на праспекце Дзяржынскага. Гэта комплекс інтэрнатаў, які разлічаны на больш як 5 тысяч месцаў. Спыніцца тут можна будзе ў сярэднім за 10-20 долараў. Але самае важнае ў падрыхтоўцы да гульняў сусветнага маштабу - трэніроўкі ўласных спартсменаў.


Чакаецца, што ў Мінск на хакейнае першынство прыедуць балельшчыкі з усяго свету. Пакуль самыя актыўныя ў куплі білетаў на гульні чэмпіянату - расіяне. Другую пазіцыю ўпэўнена занялі латышы. Следам за імі фанаты з Чэхіі, Славакіі, Швецыі, Канады і ЗША.