Для спартсменаў гэта адна з галоўных падзей перадалімпійскай падрыхтоўкі. Ад беларускай каманды на спаборніцтвы адправіліся шэсць спартсменаў. Бар'ерысты - Аліна Талай і Максім Лынша, Святлана Кудзеліч - бег на тры тысячы метраў, Анастасія Мірончык-Іванова - у скачках у даўжыню, Ірына Васькоўская - у трайным скачку і ў штурханні ядра - Алена Дубіцкая.
Першы дзень спаборніцтваў пройдзе без удзелу беларусаў. А ўжо найбліжэйшай ноччу будзем хвалявацца за Аліну Талай у бегу на 60 метраў з бар'ерамі і Анастасію Мірончык-Іванову ў скачках у даўжыню. Трансляцыю чэмпіянату будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".













