У паўфінале кубка ЕКВ "Мінчанка" згуляе з нямецкім "Штутгартам"

1 марта 2018

Першы матч за выхад у фінал пройдзе 13 сакавіка ў гасцях, сустрэча ў адказ запланавана на 20 сакавіка. Сапернік сталічных валейбалістак - лідар турнірнай табліцы чэмпіянату Германіі, у аснове каманды апроч мясцовых валейбалістак гульцы з Венгрыі, ЗША і Нідэрландаў. У чвэрцьфінале жа, нагадаем, каманда Віктара Ганчарова сенсацыйна абышла "Уралачку", абгуляўшы расіянак двойчы, 3-1, 3-0.