У польскім Вроцлаве стартаваў юбілейны - 80-ты чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы

22 октября 2013
На турнір заявіліся 400 спартсменаў з 61 краіны свету. Ад Беларусі выступаюць 11 атлетаў. Сёлета каманду ўзмацнілі алімпійскі чэмпіён Пекіна Андрэй Арамнаў і двухразовы сярэбраны прызёр Алімпіяд Андрэй Рыбакоў. Моцны склад і ў жанчын: за медалі будуць змагацца Марына Шкерманкова, Дзіна Сазанавец, Кацярына Шкуратава. Апошняя нядаўна ўстанавіла адразу 7 нацыянальных рэкордаў. Першай на памост у нашай зборнай выйдзе Анастасія Новікава. Яна пачне выступленне ў сераду.