У Польшчы прайшлі індывідуальныя гонкі чэмпіянату Еўропы па біятлоне

27 января 2021

Няўдала стартаваў для зборнай Беларусі чэмпіянат Еўропы па біятлоне, які сёлета прымае Польшча. У жаночай індывідуальнай гонцы Ірына Кручынкіна толькі 52-я з пяццю промахамі, Адэліна Сабітава з трыма і зусім 68-я. Не было ж роўных гаспадыні турніру - Моніцы Хойніш, Анастасія Мяркушына з Украіны - другая, бронза - у расіянкі Ларысы Куклінай.

У аналагічнай гонцы ў мужчын перамог Андрэй Растаргуеў з Латвіі, нарвежац Б'ёнтэгард другі, яго напарнік па камандзе Стрэмшэйн трэці. Лепшым з беларусаў стаў Ілья Аўсеенка - на фінішы ён 49, у пасіве 3 промахі.