У Польшчы працягваецца чэмпіянат Еўропы - 2021 па біятлоне. Прамы эфір - на "Беларусь 5"

30 января 2021

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне ў Польшчы сёння працягнецца дзвюма гонкамі праследавання, у якіх на бачных ролях могуць быць і беларускія спартсмены. Бо Ірыне Кручынкінай са старту неабходна адыграць па выніках спрынту 27 секунд ад латышкі Байбы Бэндзікі. Стартавы нумар беларускі - дзявяты. Прамы эфір на "Беларусь 5" у 12:20. Трыа беларусаў выйдуць на старт мужчынскай гонкі праследавання. Першым з нашых на дыстанцыі ўбачым Рамана Ялётнава - ён адправіцца 19-м, Ягор Казарынаў - 45-ы, а Ілья Аўсеенка - 47-ы. Эфір - у 15 гадзін.