У Паклюцы стартуе трэці этап Кубка свету па біятлоне

17 декабря 2015

Мужчынскай спрынтарскай гонкай сёння ў славенскай Паклюцы стартуе трэці этап Кубка свету па біятлоне. Першым на 10-кіламетровую дыстанцыю адправіцца беларус Раман Елетнаў. Выступяць у гонцы таксама Уладзімір Чапелін, Аляксандр Дарожка і Дзмітрый Дзюжаў. Прамую трансляцыю спрынту ў 16.20 пачне весці тэлеканал "Беларусь 5".