У Паклюцы стартуе этап Кубка свету па біятлоне

23 января 2020
Мужчынскай індывідуальнай гонкай на 20  кіламетраў у славенскай Паклюцы стартуе сёння апошні перад чэмпіянатам свету этап Кубка планеты па біятлоне. У складзе ўдзельнікаў на дыстанцыю выйдуць і чацвёра беларусаў - Сяргей Бачарнікаў, Антон Смольскі, Мікіта Лобастаў і Максім Варабей. Усяго ж у стартавым пратаколе больш  за сто прозвішчаў. Прамая трансляцыя гонкі будзе ісці на "Беларусь 2", пачатак у 16:05.