У Пхёнчхане ў гэтыя хвіліны ідзе мужчынская эстафета

23 февраля 2018

Кадры з Пхёнчхана, дзе ў гэтыя хвіліны ідзе мужчынская эстафета. Першым ад беларусаў на дыстанцыю пайшоў Антон Смольскі. На дзвюх агнявых межах ён выкарыстаў усяго адзін дадатковы патрон, без штрафных кругоў, і перадаваў эстафету Раману Ялётнаву шостым. Ён дапусціў чатыры промахі, зарабіў адзін штрафны круг, эстафету перадаваў 8-м. Зараз на лыжні Сяргей Бачарнікаў. На жаль, на лежні ён зарабіў два штрафныя кругі і сыходзіў са стрэльбішча 12-м. Зараз набліжаецца да другой агнявой мяжы, а затым перадасць эстафету Уладзіміру Чапеліну, які завяршае гонку. Прамая трансляцыя на "Беларусь 2". Вынікі - у нашых наступных выпусках.