У Пхёнчхане сёння адбудзецца закрыццё Алімпіяды

25 февраля 2018

Галоўныя спартыўныя старты чатырохгоддзя падыходзяць да канца. У Карэі сёння адбудзецца закрыццё Алімпіяды

Слоганам для цяперашніх спаборніцтваў сталі словы - "Аб'яднальны запал". Хоць за апошні месяц было больш запалу, чым аб'яднання. Бо Гульні прайшлі практычна без удзелу расійскіх спартсменаў. Пазней двух абвінавацілі ва ўжыванні допінгу. Акрамя таго, яшчэ да прыезду асноўнай масы журналістаў і спартсменаў сталіца Алімпіяды напалохала ўсіх нейкім вірусам. Падчас стартаў было разыграна 120 камплектаў узнагарод - гэта на 4 больш, чым у Сочы. Але для беларусаў Гульні запомняцца, вядома, перамогамі нашых дзяўчат - трыумфальны біятлон у мас-старце і эстафеце, бліскучая залатая традыцыя ў фрыстайле. Беларусь заняла 14-ы радок у медальным заліку. І сёння ў прамым эфіры на "Беларусь 1" цырымонія закрыцця XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў. Пачатак у 13:55.