У Пхёнчхане праходзіць цырымонія закрыцця Паралімпіяды

18 марта 2018

У Пхёнчхане ў гэтыя хвіліны праходзіць цырымонія закрыцця Паралімпіяды.

Беларусь завяршыла Гульні паспяхова - 12 медалёў, у тым ліку 4 залатыя, і 8 месца ў агульнакамандным заліку. Гэтыя спаборніцтвы сталі для нашай каманды самымі паспяховымі.

Наступныя XIII зімовыя Паралімпійскія гульні пройдуць у сакавіку 2022 года ў Пекіне.