Мастацкая гімнастыка. Беларускі ў першы дзень этапа Кубка свету заваявалі 2 медалі

30 мая 2021

У першы дзень этапа Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Італіі беларускі заваявалі 2 медалі. У самым прэстыжным відзе праграмы - мнагабор'і - Аліна Гарнасько стала трэцяй, таксама бронзавы медаль беларускі заваявалі ў групавых практыкаваннях. Сёння працягваецца выступленне ў асобных відах.