У першым старце пасля траўмы Аліна Талай стала першай на чэмпіянаце Бельгіі

18 февраля 2019

У першым жа старце пасля траўмы - і адразу на п'едэстале. Беларуская бар’ерыстка Аліна Талай стала першай на чэмпіянаце Бельгіі, паказаўшы пры гэтым трэці вынік сезона ў Еўропе. У папярэднім забегу Аліна прабегла дыстанцыю за 8 секунд, і выйшла ў фінал з першым вынікам, дзе змагла яго палепшыць - 7.96. У верасні Талай перанесла аперацыю.