У першым матчы паядынку Кубка Дэвіса Беларусь - Партугалія Ілья Івашка саступіў Жуану Соўзу

13 сентября 2019

Пераносімся на корты сталічнага Палаца тэніса. У першым матчы паядынку Кубка Дэвіса ў рамках першай Еўра-Афрыканскай групы Беларусь - Партугалія Ілья Івашка саступіў Жуану Соўзу з лікам 6:4, 1:6, 2:6. У другой сустрэчы заяўлены Ягор Герасімаў і Жуан Дамінгеш. Прамы эфір Кубка Дэвіса на тэлеканале "Беларусь 5".