У Пекіне прадэманстраваны талісманы зімовай Алімпіяды-2022

17 сентября 2019

У Пекіне прадэманстраваны талісманы зімовай Алімпіяды-2022, якая пройдзе ў Кітаі. Маскотам стала панда - традыцыйны сімвал Паднябеснай. У Паралімпійскіх гульнях  сімвалам стане дзіця ў выглядзе аранжавага кітайскага ліхтарыка. На цырымоніі прэзідэнт МАК  Томас Бах падкрэсліў унікальнасць Пекіна як адзінага горада, у якім пройдуць і летнія, і зімовыя Гульні.