У Паралімпійскім камітэце пракаменціравалі трагедыю на вадзе падчас трэніроўкі ў Аўстрыі

22 августа 2019

Мы вяртаемся да трагедыі ў Аўстрыі, дзе загінуў паралімпіец - наш суайчыннік Дзмітрый Рышкевіч. Член беларускай зборнай па акадэмічным веславанні рыхтаваўся на Дунаі да чэмпіянату свету.

Яго лодка перакулілася падчас афіцыйнай трэніроўкі. Аўстрыйскія дайверы аператыўна прыбылі да месца здарэння, але не змаглі выратаваць беларуса. У Міністэрстве спорту і турызму выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім спартсмена. Дзмітрыю было 33 гады. У 2003 годзе  ён трапіў у аўтакатастрофу і выжыў. Пасля гэтага перанёс каля 20 аперацый, але ўсё ж вярнуўся ў спорт,  толькі ўжо ў паралімпійскі. Мы звязаліся па тэлефоне з кіраўніком Паралімпійскага камітэта Беларусі  Алегам Шэпелем, які пракаменціраваў  здарэнне.

Такі каментарый мы атрымалі на гэтую хвіліну. Будзем сачыць за інфармацыяй. Падрабязнасці ў наступным выпуску навін.