У памяць пра Валянціна Бялькевіча адкрыты мемарыяльны знак

27 января 2016

Легенда беларускага футбола. У памяць пра Валянціна Бялькевіча адкрыты мемарыяльны знак на доме па вуліцы Энгельса, 34, дзе ён нарадзіўся і правёў першыя 11 гадоў свайго жыцця. Сімвалічна тое, што гэты дом знаходзіцца недалёка ад стадыёна "Дынама". Менавіта ў мінскай аднайменнай камандзе Валянцін зрабіў сабе імя, а потым паехаў у "Дынама" кіеўскае, дзе стаў капітанам клуба, які гуляў на роўных з еўрапейскімі топ-клубамі. Адкрываў памятны знак бацька футбаліста Мікалай Бялькевіч.

Валянцін Бялькевіч быў стылеўтваральным гульцом легендарнага складу кіеўскага "Дынама", якое дамінавала ў чэмпіянаце Украіны на працягу дзесяцігоддзя і дабіралася да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў. Разам са зборнай Беларусі, якой на той момант кіраваў Эдуард Малафееў, Валянцін Бялькевіч быў як ніколі ў суверэннай гісторыі блізкі да выхаду ў фінальную частку чэмпіянату свету.