У памяць аб легендарным хакеісце

15 августа 2014
У памяць аб легендарным хакеісце і чалавеку з вялікай літары. Руслан Салей - адзін з лепшых хакеістаў у гісторыі Беларусі. Ён гуляў у фінале Кубка Стэнлі і тройчы ў саставе нашай зборнай выходзіў на алімпійскі лёд. У маі яго імя было ўведзена ў Залу славы НХЛ. Амаль тры гады таму Руслан трагічна загінуў разам з цэлай камандай - яраслаўскім Лакаматывам. Сёння Мінск-Арэна трэці раз прымае міжнародны турнір памяці Руслана Салея. 4 каманды - Дынама-Мінск, Сочы, зборная клубаў і чэмпіён Беларусі гродзенскі Нёман - змагаюцца за перамогу, цана якой узрастае ў разы.

Гэтымі хвілінамі на лёдзе Мінск-Арэны ў другім матчы дня сталічнае Дынама сустракаецца з дэбютантам Кантынентальнай хакейнай лігі - клубам Сочы. У стартавым матчы зборная клубаў з лікам 3:2 перайграла Нёман. Турнір памяці Руслана Салея прадоўжыцца да нядзелі. Пераможца вызначыцца па аднакругавай сістэме.