У Оршы стартуе фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі на прызы Прэзідэнта Беларусі

18 марта 2019

Сёння ў Оршы стартуе фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі на прызы Прэзідэнта Беларусі. У спаборніцтве бяруць удзел хакеісты 2005-2007 гадоў нараджэння. Барацьбу за галоўны трафей павядуць 8 каманд - пераможцы з кожнай вобласці плюс дзве лепшыя дружыны па выніках сталічных спаборніцтваў. Першыя матчы пачнуцца а 14-й гадзіне.