У Оршы прагучаў фінальны акорд рэспубліканскіх спаборніцтваў па гандболе "Імклівы мяч"

25 Мая 2017

У Оршы прагучаў фінальны акорд рэспубліканскіх спаборніцтваў па гандболе "Імклівы мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Месцам правядзення стаў спартыўны комплекс "Алімпіец". За ўзнагароды змагаліся 16 каманд з 12-13-гадовых школьнікаў з усёй краіны. У выніку з лікам 12:10 упэўненую перамогу над сталічнымі спартсменкамі атрымалі юныя гандбалісткі з Мінскага рэгіёна. З лікам 34:10 перамагла юнацкая каманда з Мінска, якой прайграў Брэст. Лідарам уручаны кубкі, медалі, каштоўныя падарункі.

Вераніка Ганчарова, пераможніца рэспубліканскіх спаборніцтваў па гандболе "Імклівы мяч - 2017", Мінская вобласць: "Цэлы год мы збіраліся, кожны месяц трэніраваліся. Было шмат збораў, спаборніцтваў. Мы на іх таксама перамагалі, вядома".

Дзмітрый Мацвіенка, пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў па гандболе "Імклівы мяч - 2017", Мінск: "Абыгрывалі каманды з розных абласцей Беларусі - Гомельскай, Гродзенскай, Віцебскай, Брэсцкай. Радуемся, што перамаглі".

Без падарункаў не застаўся ні адзін з удзельнікаў фінальных спаборніцтваў. Усе яны павязуць дахаты бронзавыя і сярэбраныя ўзнагароды.