У "Алімпік Медал Плаза" ў Пхёнчхане прайшло ўзнагароджанне пераможцаў жаночай эстафеты па біятлоне

23 февраля 2018

Нашы выдатныя Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Дынара Алімбекава атрымалі залатыя ўзнагароды Алімпіяды. Для сусветнага спорту перамога беларусак - адна з галоўных сенсацый спаборніцтваў. Давайце парадуемся кадрамі залатога п'едэстала.

Беларускі гімн у "Алімпік Медал Плаза" ўжо гучаў дзякуючы нашай фрыстайлістцы Ганне Гуськовай, а Дар'я Домрачава да ўчарашняй эстафеты прынесла нашай камандзе серабро ў мас-старце. Пакуль у медальным заліку беларусы ідуць 13-я. Дарэчы, Дар'я Домрачава стала чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай - першай у гісторыі жаночага біятлона.

Перамога нашай залатой чацвёркі дагэтуль на вуснах практычна ўсіх беларусаў. У сацыяльных сетках, у метро, грамадскім транспарце, на рабочых месцах, літаральна ўсюды эмацыянальна абмяркоўваюць гучную перамогу і віншуюць нашых біятланістак.