У чарговым матчы рэгуляркі НХЛ "Анахайм" абгуляў "Атаву" - 5:2

11 марта 2020
Нікаля Дэлар'е аформіў самы хуткі хет-трык у гісторыі "Дакс", забіўшы тры галы за 11 хвілін і 49 секунд першага перыяду. Раней рэкорд належаў Тэему Селяне. Тое дасягненне было ўстаноўлена ў 1997 годзе . Для Дэлар'е хет-трык стаў першым у кар'еры. У папярэдніх 57 матчах сезона ў яго актыве было толькі чатыры шайбы.