У абноўленым рэйтынгу Сусветнай тэніснай асацыяцыі Вольга Гаварцова займае 81-е месца

13 июля 2015

У абноўленым рэйтынгу Сусветнай тэніснай асацыяцыі Вольга Гаварцова паднімаецца больш чым на сорак пазіцый і зараз займае 81-е месца. Прагрэс звязаны з удалым выступленнем беларускі на Уімблдоне, дзе яна дайшла да 1/8 фіналу. У першую дваццатку вяртаецца Вікторыя Азаранка. 24-ты радок яна змяніла на 19-ты.