У Аберхофе завяршаецца этап Кубка свету па біятлоне

12 января 2020
Чацвёрты ў сезоне этап Кубка свету па біятлоне, які прымае Аберхоф, завершыцца сёння дзвюма гонкамі з масавым стартам. У 14:35 на "Беларусь 5" пачнецца прамая трансляцыя жаночых спаборніцтваў. Усяго ў гэтай дысцыпліне на дыстанцыю адправяцца 30 лыжніц, у спіс якіх патрапіла толькі адна беларуска - Ірына Крыўко. У 16:30 тут жа мужчынская гонка, у якой нашу краіну прадставіць Раман Ялётнаў.