У Аберхофе стартуе чарговы этап Кубка свету па біятлоне

13 января 2021
У нямецкім Аберхофе сёння стартуе шосты этап Кубка свету па біятлоне. У праграме серады толькі адна гонка - мужчынскі спрынт. Сярод беларусаў на дыстанцыю адправяцца Сяргей Бачарнікаў (у яго, дарэчы, першы стартавы нумар), а таксама  Антон Смольскі, Раман Ялётнаў, Максім Варабей і Мікіта Лобастаў. "Беларусь 5" пакажа гонку ў прамым эфіры. Пачатак у 16:20.