У Аберхофе стартуе этап Кубка свету па біятлоне

9 января 2020
Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Алена Кручынкіна і Ганна Сола выйдуць на старт спрынтарскай гонкі на 7 з паловай кіламетраў, якой пачынаецца чацвёрты ў сезоне этап Кубка свету па біятлоне. Спаборніцтвы прымае нямецкі Аберхоф. Усяго на дыстанцыю адправяцца 102  страляючыя лыжніцы. "Беларусь 5" пакажа гонку ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 16:20.