Дзінара Алімбекава паказала дзявяты лыжны ход у жаночым мас-cтарте на шостым этапе Кубка свету па біятлоне, але тры недакладныя выстралы не дазволілі беларусцы змагацца сёння за медалі. Дзінара на выніковым 13-м месцы, яшчэ адна беларуска Алена Кручынкіна з шасцю промахамі на 26-м месцы. Перамагла Жуль Сімон з Францыі, серабро ў Францыскі Пройс, Ханна Эберг сёння з бронзай.
У аналагічнай мужчынскай гонцы не было роўных Тар’е Бё, аўстрыец Ляйтнер другі, Бенджамін Вегер выйграў бронзу.
Сяргей Бачарнікаў з адным промахам на 21-м месцы.













