У лістападзе пачне працу Акадэмія футбола "Дынама-Брэст"

23 октября 2016

Гэта своеасаблівая кузня кадраў будзе рыхтаваць футбалістаў у прафесійныя каманды. Зараз ідзе даўкамплектацыя штата трэнераў. Усяго ў Акадэмію плануецца набраць больш за 200 хлопчыкаў, пачынаючы з 8-гадовага ўзросту. Для іншагародніх прадугледжана пражыванне і харчаванне ў інтэрнаце. Паводле слоў арганізатараў, за аснову ўзята галандская мадэль падрыхтоўкі рэзерву.

На ўрачыстае адкрыццё Акадэміі футбола ў Брэст прыехалі знакамітыя спартсмены і трэнеры з Расіі. Яны паказалі майстар-клас. Адбылася таксама аўтограф-сесія. Першыя заняткі з выхаванцамі брэсцкай Акадэміі футбола запланаваны на лістапад.