У новым сезоне ў мінскім Дынама будзе прадоўжаны курс на формулу 6 плюс 1, гэта значыць шэсць хакеістаў і адзін варатар могуць быць у заяўцы без беларускага пашпарта. Аднак у заяўцы на сезон можа быць і больш легіянераў. Пра гэта распавёў генеральны дырэктар клуба Максім Суботкін.
Максім Суботкін, генеральны дырэктар ХК Дынама-Мінск:
Што тычыцца формулы 6 плюс 1, то ніхто не збіраецца адмаўляцца ад гэтай формулы, яна ёсць, яна існуе. Хоць, скажу шчыра, канкурэнцыя ў наступным сезоне ў камандзе павялічыцца ў разы. І гэта добра.
Кантракт з мінскім Дынама ўжо падпісалі Мэт Элісан, Іван Шварні, Пол Шчэхура, Раян Веске, Джонатан Чычу і натуралізаваны раней беларускі канадзец Шарль Лінгле.














