У Навагрудку выбіралі лепшых юных біятланістаў Гродзенскай вобласці

17 января 2019

Сёння ў Навагрудку выбіралі лепшых юных біятланістаў Гродзенскай вобласці. Сваё майстэрства ўдзельнікі спаборніцтваў "Снежны снайпер" паказвалі ў спрынтарскай гонцы і змяшанай эстафеце.

Акрамя магчымасці стаць выхаванцамі дзіцячых спартыўных школ, юныя біятланісты, якія пакажуць лепшыя вынікі, будуць прадстаўляць рэгіён на рэспубліканскім узроўні. Па выніках сённяшніх спаборніцтваў будзе сфарміравана зборная каманда Гродзенскай вобласці, якая выступіць у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.