У Нове-Места завяршылася мужчынская эстафета

5 марта 2021
Мелі вельмі добрыя шанцы на п'едэстал, але стральба са становішча стоячы ў выкананні Максіма Вараб'я зменшыла нашы амбіцыі. У чэшскім Нове-Места завяршылася мужчынская эстафета, па выніках якой мы занялі 8 месца. Перамагла Германія. Зараз для нас важна зачапіцца ў мужчынскім Кубку нацый, дзе мы пакуль  9-я. Заўтра ў Чэхіі  спрынтарскія гонкі, у нядзелю - праследаванне. 

Лідзія Марозава спынілася за крок ад фіналу турніру ў Ліёне ў пары

Беларуская тэнісістка Лідзія Марозава спынілася за крок ад фіналу парнага разраду на турніры WТА ў французскім Ліёне. Разам з прадстаўніцай Казахстана Ганнай Данілінай Лідзія саступіла галандска-славацкаму тандэму Аранча Рус - Вікторыя Кужмава. 6-3, 6-3.