У нарвежскім Халменколене жаночая гонка праследавання ў 16:55 на тэлеканале "Беларусь 5"

23 марта 2019

У рамках заключнага ў сезоне этапа Кубка свету па біятлоне  ў нарвежскім Халменколене сёння адбудзецца жаночая гонка праследавання. У 16:55 тэлеканал "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю. А напярэдадні аналагічная дысцыпліна прайшла і ў мужчын. Зборная Беларусі стала 12-й  у выніковым пратаколе і захавала леташнюю квоту  з чатырох атлетаў у спрынце і індывідуальнай гонцы.