У нарвежскім Халменколене праходзіць жаночая эстафетная гонка 8-га этапу Кубка свету па біятлоне

17 марта 2018

Да фінішу сваёй дыстанцыі падыходзяць дзяўчаты, якія бягуць другі этап. Першай жа з беларусак адправілася на трасу Надзея Скардзіна. Яна дапусціла адзін промах пры стральбе лежучы і перадала эстафету Алімбекавай шостай за 10 секунд ад лідара. Дзінара на лёжцы выкарыстала адзін дадатковы патрон і сышла са стрэльбішча трэцяй. Пасля другога агнявога рубяжа Алімбекавай, дзе яна тройчы прамахнулася, зборная Беларусі на восьмым месцы. Наступнай на дыстанцыю выйдзе Надзея Пісарава, завяршаць эстафетную гонку будзе чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава. Вынікі і падрабязнасці біятлоннай суботы - у "Панараме" ў Ганны Эйсмант.