У Нясвіжы ўпершыню адбыўся экстрэмальны забег - 1250 спартсменаў выйшлі на старт знакамітага Bison Race

27 сентября 2021

Каля 1250 спартсменаў - аматараў экстрэмальных забегаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і ЗША - выйшлі на старт знакамітага Bison Race. У Нясвіжы гэта гонка праходзіла ўпершыню, і арганізатары зрабілі ўпор на непаўторны гістарычны антураж. На 5-кіламетровай  дыстанцыі былі расстаўлены 20 перашкод: ад звычайных трэйлавых участкаў да тых выпрабаванняў, дзе трэба было прадэманстраваць біцэпсы і трыцэпсы. Старажылы такіх забегаў прызнаюцца, траса атрымалася разнастайнай і падыходзіць для тых, у каго ўжо ёсць вопыт, але да элітных забегаў яшчэ трэба патрэніравацца. 


Bison Race у Нясвіжы стаў адным з апошніх забегаў сёлета. Але наперадзе яшчэ ёсць шэраг розных спаборніцтваў, у тым ліку і пад эгідай Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.