У Нясвіжы праходзіць "Скураны мяч - 2020"

25 сентября 2020
Спартыўную эстафету, якая зараз праходзіць па ўсёй Беларусі, сёння падхапілі юныя футбалісты ў Нясвіжы. Горад прымае раённы этап Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Гэты турнір праводзіцца ўжо больш за паўстагоддзя. У свой час менавіта "Скураны мяч" адкрыў дарогу ў вялікі футбол такім зоркам як, напрыклад, Леў Яшын. Гэты старт - сапраўднае свята для ўсіх яго ўдзельнікаў, бо, акрамя ўражанняў і бясцэннага вопыту гульні, дзеці атрымліваюць магчымасць зарэкамендаваць сябе перад трэнерамі. І адпаведна ў кожнага дзіцяці ёсць шанц трапіць у спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія футбольныя секцыі. У Нясвіжы дагэтуль прайшоў раённы адбор у сярэдняй і старэйшай узроставых групах. А сёння пачаліся спаборніцтвы ў малодшай.
Раённы і абласны этапы будуць працягвацца да 20  лістапада па ўсёй Беларусі. А фінальны турнір з удзелам лепшых каманд адбудзецца ў снежні ў мінскім Футбольным манежы.