У нямецкім Рупальдынгу мужчынскай эстафетай працягваецца пяты этап Кубка свету па біятлоне

12 января 2018

У гэтыя хвіліны ў нямецкім Рупальдынгу мужчынскай эстафетай працягваецца пяты этап Кубка свету па біятлоне. Ад беларускай каманды балельшчыкі чакаюць рэабілітацыі за правальнае выступленне ў Аберхофе. Ужо завяршыў свой этап Максім Варабей, ён перадаў эстафету Раману Ялётнаву пятнаццатым. Таксама за Беларусь на лыжню выйдуць Антон Смольскі і Дзмітрый Абашаў. "Беларусь 2" вядзе прамую трансляцыю гонкі.