У нямецкім Аберхофе да перамогі рвецца Дар'я Домрачава

4 января 2014

Дар'я Домрачава пасля ўчарашняга трыумфу ў спрынтарскай гонцы мае ўсе шанцы ў гонцы праследавання. Вось гэтыя кадры мы атрымліваем у рэжыме рэальнага часу. Найбліжэйшая праследавацельніца - фінка Кайса Мякяряйнен адправілася наўздагон толькі праз паўхвіліны пасля Домрачавай. Акрамя Дар'і, на лыжню выходзяць яшчэ тры беларускі - Анастасія Дубарэзава, Людміла Калінчык і Надзея Пісарава. Дарэчы, аднойчы Домрачавай ужо атрымлівалася аформіць пераможны дубль у кар'еры. Гэта здарылася на этапе Кубка свету тры гады таму. Ці атрымаецца на гэты раз - даведаемся зусім хутка.