У Нацыянальны аэрапорт Мінск працягваюць прыбываць удзельнікі Каляднага турніру

3 января 2018

У Нацыянальны аэрапорт Мінск працягваюць прыбываць удзельнікі Каляднага турніру, які стартуе ўжо заўтра.

Так, сёння сустракалі хакеістаў са Швецыі, Швейцарыі, Чэхіі, Кітая і Расіі. У складзе нашых усходніх суседзяў прыехаў уладальнік кубка Стэнлі 1998 года Ян Галубоўскі, які выступаў у клубе НХЛ "Дэтройт Рэд Уінгз". Ужо сёння вечарам каманды правядуць трэніроўкі на лёдзе.

XIV Калядны турнір адкрые матч паміж Швейцарыяй і Кітаем, а вечарам таксама ў групе A беларусы згуляюць з камандай Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. У пятніцу гаспадары праэкзаменуюць кітайцаў, а ў заключны дзень групавога этапа супрацьстаянне са Швейцарыяй. Пераможцы груп па традыцыі 7 студзеня аспрэчаць галоўны трафей турніру. Другія каманды ў квартэтах згуляюць за бронзавыя медалі.